У філіяле “Ліскаўская сельская бібліятэка” прайшла гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты мову сваю”. Вучні чыталі мастацкія творы, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў віктарынах, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў бібліятэкары звярнулі на кніжную выставу, якая раскрыла юным чытачам асаблівасці беларускай мовы і яе паходжання.

