main image

«Ён наш зямляк – ён наша слава»

У гонар 100-гадовага юбілею знакамітага земляка Івана Якаўлевіча Навуменкі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна  «Ён наш зямляк – ён наша слава». Бібліятэкар пазнаёміла прысутных, навучэнцаў 11 класа ДУА «Сярэдняй школы №2 г. Рэчыцы» з біяграфіяй і творчасцю Івана Науменкі. Удзельнікам урачыстага мерапрыемства былі прапанаваны тэматычныя гульні «Збяры марку», «Васілевіцкія сцежкі І. Навуменкі», скетч-бук «Занатоўнік пісьменніка».