Да Дня беларускага пісьменства ў філіяле «Глыбаўская сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны ўрок «Кнiжны дождж». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення пісьменства і кнігадрукавання, даведаліся пра беларускіх асветнікаў. Дзеці чыталі вершы беларускіх аўтараў. Была падрыхтавана выстава-прэзентацыя новых кніг.



