У філіяле «Васілевіцкая гарадская бібліятэка імя І.Я. Навуменкі» праходзіць Тыздень, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі. Для вучняў 5-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Васілевіцкая сярэдняя школа» прайшоў літаратурны час «Майстар роднага слова». Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі навучэнцам пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. У чытальнай зале прадстаўлена літаратурна-дакументальная выстава «Наш зямляк – Іван Навуменка».
