У філіяле “Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання” прайшоў інфармацыйны час «Роднай краіны дзяржаўныя сімвалы». Бібліятэкар расказала прысутным пра галоўныя сімвалы нашай дзяржавы, пра іх значэнне, пазнаёміла з легендай пра нашы сімвалы. Дзеці прынялі ўдзел у пазнавальна-патрыятычнай віктарыне “Мая Радзіма - Беларусь” і на прыканцы мерапрыемства выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

