У філіяле «Гарадская бібліятэка № 2» прайшоў марафон беларускай мовы «Роднай мовы гук чароўны». Прысутныя чыталі мастацкія творы, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў віктарынах, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў бібліятэкары звярнулі на кніжную выставу, якая раскрыла юным чытачам асаблівасці беларускай мовы і яе паходжання. Падчас мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што наша родная мова для нас – самая прыгожая. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова.


.jpg)
