У цэнтральнай раённай бібліятэцы ў рамках аматарскага аб’яднання “Стрыжань” прайшоў літаратурна-музычны вечар “Роднай мовы пералівы”. З вялікім пачуццём і павагай да роднай мовы гучалі вершы беларускіх аўтараў у выкананні Любові Гаўрон (верш Н. Гілевіча “Родная мова”), Ірыны Хаміцэвіч (вершы Я.Янішчыц “Дуня” і ”Неслух”) і Яўгена Яскевіча (верш Я.Коласа “Мой родны кут”). З душой выканалі песні Любоў Гаўрон “Сёння ў нашай хаце свята”, “Сустрэча з домам”, “Мае вочы чорныя” і Ніна Шупікава “Вясковая вуліца”, “Мой конік”.
Даведацца, хто лепш за ўсіх валодае роднай мовай, дапамагла гульня “Перакладчык” і адказы на беларускія загадкі. Цікавымі былі і легенды , аб якіх паведалі Леанід Пулькін і Ірына Хаміцэвіч.
Краязнаўчая старонка была прысвечана юбілею пісьменніка-земляка Івана Навуменкі, якому 16 лютага споўнілася б 100 год. Удзельнікі вечара мелі магчымасць паглядзець відэафільм аб яго жыцці і творчасці, пачуць успаміны дзяцей пра свайго таленавітага бацьку. Бібліятэкар Марына Аляксандрава пазнаёміла з творамі знакамітага земляка, якія былі прадстаўлены на юбілейнай выставе.









