У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара” прайшла гастранамічная віктарына “Смак мовы: назвы страў вядомыя і невядомыя”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На свяце гучалі беларускія песні, вершы, пажаданні і віншаванні на роднай мове, разгадваліся загадкі і рэбусы, назвы страў па прапанаваных рэцэптах. Госці мерапрыемства ўдзельнічалі ў спаборніцтвах “Пасадка бульбы”, “Папялушка”, “Чорная скрыня”. Цэнтральнае месца на мерапрыемстве займаў багаты стол са спрадвечна беларускімі стравамі: хлебным караваем, салам, кіслымі агуркамі, цыбуляй, аладкамі. Вучні актыўна фатаграфаваліся на фоне стала з прысмакамі, побач з прадметамі хатняга побыту. А закончылася гастранамічная віктарына дэгустацыяй беларускіх страў. Госці бібліятэкі далучыліся да беларускай культуры і пашырылі свае веды пра беларускую этнаграфію.













