main image

«Смак роднай мовы»

У філіяле “Бронненская сельская бібліятэка” прайшоў дзень паэзіі “Смак роднай мовы”. 21 лютага чытачы пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Прысутныя ўспаміналі беларускамоўныя прыказкі, прымаўкі, загадакі, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа.