У філіяле «Васілевіцкая гарадская бібліятэка імя І.Я.Навуменкі» прайшоў краязнаўчы час «Сосны Івана Навуменкі». У чытальнай зале бібліятэкі жыхары горада Васілевічы ўспаміналі пра пісьменніка-земляка. Бібліятэкары расказалі пра жыццёвы і творчы шлях Івана Якаўлевіча, прадставілі фота і дакументальныя матэрыялы, арганізавалі прагляд відэастужкі з серыі «Постаці». Кіраўнік аматарскага аб’яднання «Жывіца» Валянціна Сяргеева расказала пра сваю працу па творах пісьменніка «Гістарычная аснова ваеннай трылогіі І.Я. Навуменкі. Прататыпы герояў».