У Рэчыцкай раённай сетцы бібліятэк адбыўся краязнаўчы эцюд «Спадчына Рэчыцкай зямлі», пад час якога ўдзельнікі школьнага лагера, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рэчыцы» і ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Рэчыцы», здзейснілі дзіўнае падарожжа ў мінулае роднага краю, калі яшчэ жылі казкі і легенды, розныя абрады ды звычаі. Госці даведаліся шмат чаго цікавага пра збіральнікаў рэчыцкага фальклору: Э. Яленскай-Дзмахоўскай, Ч. Пяткевічу, М. Доўнар-Запольскаму. Падчас мерапрыемства бібліятэкар разам з навучэнцамі чыталі вершы М. Багдановіча «Змяіны цар» і «Вядзянік». З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў гульнях «Скарбонка казак», «Вакол года – святочным карагодам», «Хатнік». Танец «Шчодрасць ручніка» значна ўпрыгожыў мерапрыемства старадаўніх ручнікоў яркасцю эмоцый.








