main image

«Свята роднага слова»

У філіяле «Гарадская бібліятэка № 1» прайшло гістарычнае падарожжа «Свята роднага слова». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускай мовы, пісьменнасці і кнігадрукавання. Вучні разгадвалі загадкі, пазнаёміліся з кнігамі беларускіх выдавецтваў. Была падрыхтавана выстава «Да Дня беларускага пісьменства».