У філіяле “Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання” адбыліся гучныя чытанні паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», прымеркаваныя да 100-годдзя яе выдання. А каб гэтыя чытанні запомніліся надоўга, бібліятэкары прапанавалі чытачам пабываюць у ролі Сымона-музыкі, Ганны і дзеда Курылы. Асабліва ўражыў дзяцей лёс хлапчука Сымона, яго мары і разважанні аб усім на свеце - людзях, каханні, зямлі, кветках, хмарках. З задавальненнем чыталі радкі, прысвечаныя роднаму краю.



