У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася краязнаўчая замалёўка па старонках часопіса «Вясёлка» «Весела з «Вясёлкай». У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Школа юнага краязнаўцы», навучэнцы ДУА «Рэчыцкая раённая гімназія» прагледзелі відэаролік «Весела з «Вясёлкай», пачыталі вершы пра часопіс, пазнаёміліся з адной з рубрык часопіса «Паштовыя маркі», а потым адказалі на пытанні «Філатэлістычнай віктарыны». Акрамя таго, з цікавасцю паўдзельнічалі ў гульнях «Вясёлкаў календар», «Мая любая «Вясёлка»», «Вясёлыя літары» і «Слоўнікавая хованка».









