main image

«Замкі – нямыя сведкі гісторыі Беларусі»

У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.П. Гайдара” прайшла гістарычная вандроўка «Замкі – нямыя сведкі гісторыі Беларусі». Бібліятэкары з выхаванцамі школьнага лагера СШ № 11 здзейснілі падарожжа па гістарычных і памятных мясцінах Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі мерапрыемства прагледзелі кароткія відэаролікі пра Нясвіжскі і Мірскі замкі, палац Пуслоўскіх у Косава, палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, Ружанскі палац. Напрыканцы мерапрыемства дзеці на папяровым "тэлефоне" напісалі пасланне для наступных пакаленняў.