main image

«Зімовыя забавы нашых продкаў»

У цэнтальнай раённай бібліятэцы прайшоў калейдаскоп зімовых гульняў «Зімовыя забавы нашых продкаў». Удзельнікі аматарскага аб'яднання «Школа юного краеведа», навучэнцы ДУА «Рэчыцкая сярэдняя школа №2» пазнаёміліся з традыцыямі святкавання зімовых забаў: Ганкі (Ганна), Каляды, Грамніцы ці Стрэчанне, Масленіца. З задавальненнем пагулялі ў традыцыйныя беларускія гульні: калядная «Каза», масленічная «Цяганне калодак», старажытная «Дзяркач». З цікавасцю паўдзельнічалі ў калядных варожбах, і разгадалі загадкі з «Кошыка матухны Зімы».