«Чароўны свет беларускіх легенд»

 «Чароўны свет беларускіх легенд»

У філіяле «Гарадская дзіцячая бібліятэка ім.А.П.Гайдара» для навучэнцаў малодшых класаў ГУО «Сярэдняя школа № 11 г. Рэчыцы» прайшло фальклорнае падарожжа «Чароўны свет беларускіх легенд».

На мерапрыемстве юныя чытачы пазнаёміліся з багатай культурнай спадчынай роднага краю. Бібліятэкары расказалі дзецям аб тым, як нашы продкі тлумачылі з'явы прыроды, паходжанне рэк, азёр і гарадоў. Школьнікі з цікавасцю слухалі вядомыя беларускія паданні, адгадвалі народныя загадкі і з задавальненнем удзельнічалі ў тэматычнай віктарыне.

Сустрэча дапамагла дзецям не толькі пашырыць кругагляд і дакрануцца да вытокаў нацыянальнай культуры, але і выклікала жывую цікавасць да чытання кніг па беларускім фальклоры.

Фотогалерея