“Да роднай мовы крок зрабі”

“Да роднай мовы крок зрабі”

У філіяле “Гарадская бібліятэка імя Н.К.Крупскай” для вучняў ДУО “Сярэдняя школа № 10 г.Рэчыцы” прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма “Да роднай мовы крок зрабі”. Бібліятэкары заахвочвалі ўдзельнікаў мерапрыемства размаўляць па-беларуску, прапанавалі ўзяць дадому літаратуру на беларускай мове. Вучням былі прапанаваны невялічкія вершы і загадкі, а таксама віктарына на веданне мовы. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Беларускія пісьменнікі дзецям”, якая адкрыла маленькім чытачам узоры мастацкай літаратуры. 

“Да роднай мовы крок зрабі”“Да роднай мовы крок зрабі”“Да роднай мовы крок зрабі”