«Любая сэрцу Радзіма»

«Любая сэрцу Радзіма»

Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк прадставіла сваю інтэрактыўную пляцоўку на традыцыйным свяце шчодрага ўраджаю «Дажынкі», які сабраў працаўнікоў сяла ў аграгарадку Холмеч.

Інтэрактыўная пляцоўка «Любая сэрцу Радзіма» стала сапраўдным цэнтрам прыцягнення ўвагі гасцей свята. Маляўнічае афармленне, разнастайныя фоталакацыі і захапляльныя гульнёвыя элементы не пакінулі абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых. Кожны жадаючы мог акунуцца ў атмасферу народнага свята.

«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»

Асаблівую цікавасць выклікаў тэматычны філворд «Дажынкі - 2026». Удзельнікі з задавальненнем разгадвалі галаваломку, шукаючы словы ў літарнай сетцы. Гэта не толькі забаўляла, але і дазваляла паглыбіцца ў традыцыі жніва, узгадаць мясцовыя назвы і народныя выразы.

«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»

Сапраўдным упрыгожваннем пляцоўкі стала дзяўчына ў касцюме ручной працы «Прыгажуня: вобраз мінулага і сучаснага». Яе вобраз, нібы вытканы з самой радзімы, дэманстравала дзіўнае зліццё мінулага і сучаснасці. Прыгажуня прапанавала гасцям незвычайную традыцыйную варажбу на жыце, пераасэнсаваную ў сучасным фармаце: кожны жадаючы мог выбраць выпадковы прадмет, схаваны ў збожжы, і даведацца яго сімвалічнае значэнне.

«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»

Папулярнасцю карысталіся фотазона «Васільковае сэрца» і арыгінальная фотарамка «Сельские новости». Усе госці свята маглі зрабіць памятныя фотаздымкі, каб захаваць цеплыню дажыначнага дня.

«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»

Не засталася без увагі выдавецкая і рэкламная прадукцыя Рэчыцкай раённай сеткі бібліятэк. Буклеты, закладкі, сцяжкі і топеры з QR-кодамі не толькі інфармавалі аб дзейнасці бібліятэк, але і сталі прыемнымі карыснымі сувенірамі для ўдзельнікаў свята. Асобную цікавасць выклікалі цукеркі з арнаментам-пажаданнем, якія дадалі салодкую нотку ў агульную атмасферу і сімвалізавалі добрыя пажаданні ад арганізатараў пляцоўкі.

Удзел у «Дажынках» стаў яшчэ адным доказам таго, што Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк - гэта не толькі месца для чытання, але і сапраўдны цэнтр культурнага жыцця раёна. Мы захоўваем традыцыі, аб'ядноўваем пакаленні і дапамагаем людзям адчуць любоў да сваёй Радзімы ў кожным яе праяўленні.

«Любая сэрцу Радзіма»«Любая сэрцу Радзіма»