«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»

«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»

У Рэчыцкай раённай сетцы бібліятэк прайшла літаратурная гадзіна, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. З удзельнікамі мерапрыемства, навучэнцамі ДУА «Рэчыцкі раённы ліцэй» бібліятэкар гаварыла аб тым, чаму яго па праве называюць «майстрам гістарычнага рамана». Як яму ўдавалася не проста апісаць падзеі, а прымусіць чытача адчуць сябе іх удзельнікам?  Госці з цікавасцю абмяркоўвалі любімых герояў, загадкі сюжэтаў і дзіўную мову Караткевіча, якая з'яўляецца сапраўдным упрыгожваннем яго твораў. Асаблівую ўвагу надалі яго гістарычным раманам, такім як «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі» і аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха». У рамках мерапрыемства чытачы пазнаёміліся з выставай твораў Уладзіміра Сямёнавіча «Зямля пад белымі крыламі», паўдзельнічалі ў анлайн-віктарыне «Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча». Сустрэча стала яшчэ адным пацвярджэннем таго, што творчасць пісьменніка працягвае хваляваць розумы і сэрцы сучасных чытачоў, адкрываючы ім прыгажосць і глыбіню нацыянальнай гісторыі.

«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»