main image

«Азершчынскі самародак»

У рамках Года беларускай жанчыны ў філіяле “Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання” адбыўся краязнаўчы час «Азершчынскі самародак», які быў прысвечаны знакамітай жанчыне — Таццяне Лапацінай. Таццяна Карнееўна - заснавальніца Азершчынскага народнага хору, беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва і кампазітар-аматар, заслужаны дзеяч мастацтваў рэспублікі. Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з біяграфіяй  і творчай дзейнасцю Т.Лапацінай, з  выдавецкай дзейнасцю бібліятэкі, прысвечанай нашай зямлячцы. Падлеткі з захапленнем слухалі вядомую ўсім «Марфуту», а потым дзяліліся сваімі ўражаннямі.