main image

“Дзівоснае побач з намі”

Бібліятэкар філіяла “Зарэчская гарпасялковая бібліятэка” правяла ў ДУА “Зарэчская сярэдняя школа” эрудзіт-гульню “Дзівоснае побач з намі”, прысвечаную 70-годдзю беларускага пісьменніка У.Ягоўдзіка. Вучні пазнаёміліся з творчым шляхам пісьменніка, а таксама з яго кнігамі “Менеск і яго сябры”, “Сем цудаў Беларусі”, “Рэха турынага рога”, “Сонечныя пялёсткі”, “Цікаўныя выдраняты” і іншымі. Затым удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адказвалі на пытанні экалагічнай віктарыны і адгадвалі зімовыя загадкі.