main image

“Карагод дзівосных прыгод”

У філіале “Гарадская дзіцячая бібліятэка №3” для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Рэчыцы” прайшлі літаратурныя хвалі “Карагод дзівосных прыгод”, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння беларускага аўтара Алега Лойкі.

На пачатку мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Алега Лойкі, затым праслухалі яго вершы “Вожык”, “Пчолка”, “Кураняты” і інш. У рамках мерапрыемства былі праведзены гульні і конкурсы. Дзеці складалі сказы па малюнку, знаходзілі адрозненні ў карцінках, чыталі вершы аўтара. 

Асабліва спадабалася дзецям рабіць вожыка па матывах твора А. Лойкі. Кожны атрымаў магчымасць вырабіць свайго вожыка. Вытворчасць прынесла задавальнне, а таксама дала магчымасць пазнаёміцца з творамі Алега Лойкі і атрымаць новыя веды.