Да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі у філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка №3” прайшоў час добрага настрою “Казкі дзеда Васіля”.
Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка. Даведаліся пра разнастайнасць тэматыкі і шматлікасць герояў твораў Васіля Віткі. Паказаць свае веды дзеці змаглі ў інтэлектуальных конкурсах, дзе яны рашалі розныя задачкі, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку.
Беларусь шануе памяць мудрага, таленавітага пісьменніка, педагога, цікавага чалавека. Яго творы з захапленнем чытае не адно пакаленне дзяцей, бо яны заўсёды актуальныя сярод маленькіх чытачоў.
















