У філіяле “Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання” прайшоў краязнаўчы час “Край блакітных азёр”. Бібліятэкары падрыхтавалі для падлеткаў краязнаўчую гульню “Мой родны кут, Азершчына мая”, зробленную сваімі рукамі. Падзяліўшыся на каманды, дзеці рухаліся па зададзенаму маршруту. Ім трэба было прайсці 7 станцый - “Знакамітыя людзі”, “Музычная”, “Вуліцы вёскі”, “Легенды і паданні”, “Прырода”, “Гераічная”, “Гістарычная” - і адказаць на ўсе пытанні. Адказаўчы на пытанні адной станцыі яны атрымлівалі адну літару, з якіх напрыканцы трэба было скласці слова “Радзіма”.

















