У філіяле “Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла патрыятычна-выхавальная гульня «Квітней, Радзіма, пад блакітным небам». Радзіма… Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы, дзе асколачкам неба васілёк у мірным полі цвіце і ля кожнай хацінкі прыгажуня бяроза расце. А якія яшчэ прыгожыя словы прысвяцілі ёй нашы паэты і пісьменнікі бібліятэкары даведвліся ад чытачоў. Яны адказвалі на пытанні віктарыны “Мая Радзіма”, разгадвалі загадкі, успаміналі гульні, спявалі беларускія песні і чыталі вершы, прысвечаныя Радзіме.


















