main image

«Любая сэрцу Радзіма»

Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк прадставіла сваю інтэрактыўную пляцоўку на традыцыйным свяце шчодрага ўраджаю «Дажынкі», які сабраў працаўнікоў сяла ў аграгарадку Холмеч.

Інтэрактыўная пляцоўка «Любая сэрцу Радзіма» стала сапраўдным цэнтрам прыцягнення ўвагі гасцей свята. Маляўнічае афармленне, разнастайныя фоталакацыі і захапляльныя гульнёвыя элементы не пакінулі абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых. Кожны жадаючы мог акунуцца ў атмасферу народнага свята.

Асаблівую цікавасць выклікаў тэматычны філворд «Дажынкі - 2026». Удзельнікі з задавальненнем разгадвалі галаваломку, шукаючы словы ў літарнай сетцы. Гэта не толькі забаўляла, але і дазваляла паглыбіцца ў традыцыі жніва, узгадаць мясцовыя назвы і народныя выразы.

Сапраўдным упрыгожваннем пляцоўкі стала дзяўчына ў касцюме ручной працы «Прыгажуня: вобраз мінулага і сучаснага». Яе вобраз, нібы вытканы з самой радзімы, дэманстравала дзіўнае зліццё мінулага і сучаснасці. Прыгажуня прапанавала гасцям незвычайную традыцыйную варажбу на жыце, пераасэнсаваную ў сучасным фармаце: кожны жадаючы мог выбраць выпадковы прадмет, схаваны ў збожжы, і даведацца яго сімвалічнае значэнне.

Папулярнасцю карысталіся фотазона «Васільковае сэрца» і арыгінальная фотарамка «Сельские новости». Усе госці свята маглі зрабіць памятныя фотаздымкі, каб захаваць цеплыню дажыначнага дня.

Не засталася без увагі выдавецкая і рэкламная прадукцыя Рэчыцкай раённай сеткі бібліятэк. Буклеты, закладкі, сцяжкі і топеры з QR-кодамі не толькі інфармавалі аб дзейнасці бібліятэк, але і сталі прыемнымі карыснымі сувенірамі для ўдзельнікаў свята. Асобную цікавасць выклікалі цукеркі з арнаментам-пажаданнем, якія дадалі салодкую нотку ў агульную атмасферу і сімвалізавалі добрыя пажаданні ад арганізатараў пляцоўкі.

Удзел у «Дажынках» стаў яшчэ адным доказам таго, што Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк - гэта не толькі месца для чытання, але і сапраўдны цэнтр культурнага жыцця раёна. Мы захоўваем традыцыі, аб'ядноўваем пакаленні і дапамагаем людзям адчуць любоў да сваёй Радзімы ў кожным яе праяўленні.