main image

«Любая сэрцу радзіма»

Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк прыняла актыўны ўдзел у Рэспубліканскім марафоне «110 лет в едином строю!», прысвечаным знакавай даце - 110-гадоваму юбілею беларускай міліцыі.

На працягу 2026-2027 гадоў Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць комплекс маштабных урачыстых мерапрыемстваў больш чым у 20 гарадах краіны. Адным з ключавых пунктаў стаў горад Рэчыца. Гэта мерапрыемства аб’ядноўвае грамадства і праваахоўнікаў у адзіным парыве павагі да гісторыі і сучаснасці беларускай міліцыі.

Каля Палаца культуры і тэхнікі «Нефтяник» разгарнуліся інтэрактыўныя лакацыі, дзе кожны наведвальнік знайшоў занятак па душы. Супрацоўнікі Рэчыцкай раённай сеткі бібліятэк прадставілі для жыхароў і гасцей горада ўласную інтэрактыўную пляцоўку «Любая сэрцу радзіма».

Госці з задавальненнем разгадвалі займальны філворд, гулялі ў дыдактычную мема-гульню «Беларускі арнамент» і збіралі пазл-карту Беларусі. За актыўнасць і правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі салодкія прызы.

Яркім упрыгожаннем пляцоўкі стала дзяўчына-прыгажуня ў рукадтворным адзенні, упрыгожаным беларускім арнаментам. Яе вобраз, нібы вытканы з самай радзімы, дэманстраваў дзіўнае зліццё мінулага і сучаснасці. Прыгажуня прапанавала гасцям незвычайную варажбу на жыце, пераасэнсаваную ў сучасным фармаце: кожны жадаючы мог выбраць выпадковы прадмет, схаваны ў збожжы, і даведацца яго сімвалічнае значэнне.

Немагчыма было прайсці міма каларытнай фотазоны. Жанчыны з задавальненнем прымервалі кветкавыя вянкі, каб стаць часткай тэматычнай лакацыі. Асаблівую любоў наведвальнікаў заваявала фотарамка «Васільковае сэрца» - сімвал шчырасці і народнай прыгажосці.