Да юбілею народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ў філіяле «Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара» прайшоў літаратурны квіз «Па Мележаўскім сцежкам». Госці бібліятэкі, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Рэчыцы» адправіліся ў займальнае падарожжа, даследуючы свет твораў пісьменніка, сустракаючы цікавых персанажаў і раскрываючы таямніцы яго літаратурнай спадчыны. Удзельнікі мерапрыемства пагрузіліся ў атмасферу палескіх легенд і традыцый, адчуваючы сябе часткай унікальнага свету, створанага Іванам Мележам.
У чытальнай зале бібліятэкі аформлена кніжна-ілюстраваная выстава «Летапісец народнага лёсу», на якой прадстаўлены зборы твораў Івана Мележа розных гадоў, асобныя творы аўтара, кнігі і артыкулы пра яго жыццёвы і творчы шлях.






















