main image

"Пясняр Палесся"

У філіяле “Ліскаўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “Пясняр Палесся”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Івана Паўлавіча Мележа. Бібліятэкар падрыхтавала праграму, з якой хлопцы і дзяўчаты змаглі даведацца аб цікавых фактах з асабістага жыцця І.П.Мележа, яго станаўленне, як асобы, удзел у Вялікай Айчыннай вайне, творчай дзейнасці, за якую Івану Паўлавічу у 1972 годзе было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка. У бібліятэцы была аформлена выстава па знакавых творах пісьменніка.