main image

«Што хаваецца ў слове "Фальклор"?»

Вучні 4 класа ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Рэчыцы” сталі ўдзельнікамі краязнаўчага ўроку-практыкуму «Што хаваецца ў слове "Фальклор"?», які прайшоў у Рэчыцкай раённай сетцы бібліятэк. Дзеці паўдзельнічалі ў гульні-знаёмстве «Жывыя вызначэнні», конкурсе «Востраў загадак», міні-сцэнцы «Падарожжа ў русальны свет», конкурсе для хлопцаў «Запляці русалчыну касу» і рухомай гульні «На русальным тыдні». Акрамя таго, школьнікі паспрабавалі сябе ў конкурсах «Мы — фалькларысты» і «Сабяры прыказку», а галоўнае — зразумелі, што народная мудрасць жыве, пакуль мы яе беражом.