У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара” праходзіць выстава-агляд “Свет прыроды Уладзіміра Ягоўдзіка”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка. У.Ягоўдзік — аўтар кніг пра прыроду і гісторыю нашай краіны. Выстава знаёміць з жыццём і творчасцю пісьменніка, запрашае здзейсніць займальнае падарожжа па кнігах «На далонях вечнасці», «Свята летаўца», «Лясныя таямніцы», «Птушкі побач з намі», «Па слядах ваўка», «Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі» і інш. Выстава працягнецца да 19 лютага.




















