main image

«Таццяніны мары»

У рамках Года беларускай жанчыны і да  юбілею Таццяны Лапацінай ў філіяле “Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання” адбылася краязнаўчая гадзіна «Таццяніны мары». Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з біяграфіяй Таццяны Лапацінай, слава аб якой распаўсюдзілася  далёка за межамі нашай краіны. Т.К.Лапаціна нарадзілася ў в.Азершчына. Яна беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва і кампазітар-аматар, заслужаны дзеяч мастацтваў рэспублікі. Працавала ў калгасе. Загадвала сельскай бібліятэкай, пачала спяваць у сярэдняй школе. На аснове сямейнага гурту Лапаціных арганізавала і ў 1936—1954 гг. узначальвала Азершчынскі народны хор. Моладзь з задавальненнем разглядала фотаздымкі, краязнаўчыя матэрыялы, знаёмілась з кнігамі і газетнымі артыкуламі, прысвечанымі хору, з усмешкамі слухалі вядомую ўсім мясцовым жыхарам “Марфуту”.