main image

«Талент маштабны і шматгранны»

У Рэчыцкай раённай сетцы бібліятэк каля выставы «Талент маштабны і шматгранны» прайшоў бібліяграфічны агляд па творчасці паэта-сатырыка, драматурга, перакладчыка, вучонага-мовазнаўцы, народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

Шмат баек, сатырычных вершаў, п’ес, якія выйшлі з-пад пяра Кандрата Крапівы, не згубілі сваёй актуальнасці праз многія гады пасля напісання. Вельмі цудоўна, што прысутныя не проста прыйшлі паслухать пра кнігі пісьменніка, але ўспомнілі і прадэкламавалі байкі “Ганарысты парсюк”, “Дыпламаваны баран” і “Дзед і баба”.