main image

«Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду»

У Рэчыцкай раённай сетцы бібліятэк прайшла літаратурная гадзіна, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. З удзельнікамі мерапрыемства, навучэнцамі ДУА «Рэчыцкі раённы ліцэй» бібліятэкар гаварыла аб тым, чаму яго па праве называюць «майстрам гістарычнага рамана». Як яму ўдавалася не проста апісаць падзеі, а прымусіць чытача адчуць сябе іх удзельнікам?  Госці з цікавасцю абмяркоўвалі любімых герояў, загадкі сюжэтаў і дзіўную мову Караткевіча, якая з'яўляецца сапраўдным упрыгожваннем яго твораў. Асаблівую ўвагу надалі яго гістарычным раманам, такім як «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі» і аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха». У рамках мерапрыемства чытачы пазнаёміліся з выставай твораў Уладзіміра Сямёнавіча «Зямля пад белымі крыламі», паўдзельнічалі ў анлайн-віктарыне «Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча». Сустрэча стала яшчэ адным пацвярджэннем таго, што творчасць пісьменніка працягвае хваляваць розумы і сэрцы сучасных чытачоў, адкрываючы ім прыгажосць і глыбіню нацыянальнай гісторыі.