main image

“Вялікія і славутыя людзі Беларусі”

Супрацоўнікі філіяла “Азершчынская бібліятэка сямейнага чытання” запрасілі  чытачоў на гістарычную гадзіну, прысвечаную вялікім і славутым людзям Беларусі. Яны у займальнай і даступнай форме пазнаёмілі дзяцей з гістарычнымі асобамі, паведалі аб іх жыцці і дзейнасці, прапанавалі кнігі для чытання. Дзеці паглядзелі відэаролікі, прысвечаныя Ф.Скарыне і Е.Полацкай. А потым адказалі на пытанні віктарыны “Знакамітыя людзі Беларусі”.