main image

“Вясёлы заасад і чароўны свет паэзіі: 80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Коўтун”

У Рэчыцкай раённай сетцы бібліятэк для вучняў 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Рэчыцы” прайшоў літаратурны квэст, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Валянціны Коўтун. Дзеці пазнаёміліся з творчасцю сваёй зямлячкі, падарожнічалі па старонках кнігі «Вясёлы заасад» і ахвотна ўдзельнічалі ў паэтычных конкурсах і гульнях. Завяршылася сустрэча вясёлай творчай майстэрняй «Коўтун-квэст».