30 студзеня наша краіна адзначае 105-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна. Да гэтай падзеі ў філіяле “Салтаноўская сельская бібліятэка” была праведзена літаратурная гадзіна “Жыццё пісьменніка – жыццё народа”. Бібліятэкар расказала прысутным аб жыцці пісьменніка, аб асноўных этапах творчай работы, пазнаёміла прысутных з кнігамі Івана Шамякіна, якія ёсць у бібліятэцы. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Чалавек вялікай душы і таленту”.
















