Сёння споўнілася б 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка і лаўрэата шматлікіх прэмій Івана Пятровіча Шамякіна. Бібліятэкар філіяла “Караваціцкая сельская бібліятэка” правяла для вучняў ДУА “Караваціцкая сярэдняя школа” літаратурную візітоўку “Жыццёвая плынь Івана Шамякіна”. Дзеці даведаліся, што Іван Пятровіч Шамякін прысвяціў свой талент служэнню Айчыне і беларускай літаратуры. Яго кнігі выходзілі мільённымі тыражамі, перакладаліся на многія мовы, станавіліся асновай кіна- і тэатральных пастановак. Яшчэ пры жыцці пісьменнік быў прызнаны класікам беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

















