Родился в д. Краснополье Речицкого района Гомельской области. В 1973 г. окончил среднюю школу. Стихи начал писать очень рано – в 15-16 лет. В 1974-1976 г.г. проходил службу в армии. После работал на различных предприятиях народного хозяйства страны. В 1990 г. он закончил филологический факультет Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. В 1990-1996 гг. Леонид Баранов работал преподавателем белорусского языка и литературы в Мышковичской и Грибовецкой школах Кировского района Могилёвской области. В 1996-97 гг. учился в Республиканском институте высшей школы Белорусского госуниверситета по специальности «Культурология и философия», который успешно окончил.
Публиковался в районной периодической печати («Днепровец», «Кировец»), в «Коммерческом курьере» (г. Бобруйск) и газете Гомельского государственного университета им.Ф.Скорины. Написал одну пьесу. В 1998 году (с выходными данными: 1997) вышла единственная книга «Просто голос» (на русском языке).
ТВОРЧЕСТВО ЛЕОНИДА БАРАНОВА:
Баранаў, Л. Вясковая скрыпка кахання ; У зарасніку язміну ; Паланез Агінскага : вершы / Л. Баранаў // Універсітэт літаратурны / [Гомельскі дзяржаўны ун-т імя Ф.Скарыны ; укладальнікі, аўтары прадмоў і ўступных артыкулаў І. Ф. Штэйнер, І. А. Бароўская ; навук. рэд. І. М. Афанасьеў]. – Гомель : ГДУ iмя Ф.Скарыны, 2005. – С. 209-212.
Баранаў, Л. Гутарка мужыка з панам : верш / Л. Баранаў // Дняпровец. – 1991. – 29 чэрвеня. – С. 3.
Баранаў, Л. Дзед і ўнук: верш / Л. Баранаў // Дняпровец. – 1991. – 10 ліпеня. – С. 4.
Баранаў, Л. Вымярэнне ; Музыка роднай мовы : вершы / Л. Баранаў // Дняпровец. – 1978. – 3 чэрвеня. – С. 4.
Баранаў, Л. На жыццёвым раздарожжы (Г. Ермачэнкаву); Чытаючы Бо Цзюйі; Паланез Агінскага : вершы / Л. Баранаў // Дняпровец. – 2002. – 20 красавіка. – С. 3.
Баранов, Л. Обратная связь : стихи / Л. Баранов // Вместе : стихи / Литературный клуб "Стержень" ; [редакционная коллегия: Ковалевская А.В., Барановский А.А.]. – Минск : Ковчег, 2015. – С. 33-40.
Баранов, Л. Ожидание : стихотворение / Л. Баранов // Дняпровец. – 1997. – 14 кастрычніка. – С. 3.
Баранаў, Л. Першацвет : верш / Л. Баранаў // Дняпровец. – 1980. – 22 лютага. – С. 4.
Баранов, Л. Просто голос : Стихотворения / Л. Баранов. – Речица : РУТ, 1997. – 88 с.
Баранаў, Л. Санет: верш / Л. Баранаў // Дняпровец. – 1978. – 8 ліпеня. – С. 4.
Баранаў, Л. Вандроўка ў мінулае ; Перафраз з Віславы Шымборскай ; Ціхім смуткам шчымлівага болю; Я – не жаўрук, не верабейка; Беларуская песня, Генадзю Ермачэнкаву; Вясёлка ; Галасы сяброў : вершы / Л. Баранаў // Это город мой, это – Речица : альманах / Городской литературный клуб "Стержень" ; [редакционная коллегия: Т. Г. Шиленок (гл. ред.) и др.]. – Вып. 1. – Минск : Ковчег, 2013. – С. 5-10.
МАТЕРИАЛЫ О ЛЕОНИДЕ БАРАНОВЕ:
Абалин, Ф. «Просто голос» – высокий голос / Ф. Абалин // Дняпровец. – 1998. – 19 верасня. – С. 4.
Рабянок, П. Пачытаем і парадуемся : [аб творчасці Л. Баранава] / П. Рабянок // Дняпровец. – 2002. – 20 красавіка. – С. 3.
Штэйнер, І. Ф. Вясковая скрыпка кахання: Леанід Баранаў / І. Ф. Штэйнер // Alma mater universitatis : навук.-папул. выданне / Іван Федаравіч Штэйнер. – Гомель : УА "ГДУ імя Ф.Скарыны", 2010. – С. 176-178.
Галасы сяброў
Убіраю ў сябе галасы ўсix людзей, ад якіх
на душы так i лёгка, i светла.
Галасы, што кранаюць за сэрца i будзяць мае ўспаміны
аб далёкім мінулым.
I як толькі пачуюцца мне яны ў Рэчыцы па-над ракой, дзе стаю я
маркотны ў сваей адзіноце —
знікне горыч,
адыдзе пустэча ўбок.
Акрыяю тады я — i ў поўны свой голас
распавяд павяду аб высокім i шчырым сяброўстве, якое дае мне
пры ўсялякіх наступствах (i добрых, i дрэнных)
мо толькі са жменьку жыцця-уратавання.
Са жменьку, не болей.
Паланез Агінскага
Спалоханы слых
(ціха так, нетаропка)
крадзецца да сэрца,
кранаецца скроняў,
а потым, шалёны,
не цягнецца – йрвеца,
глынуўшы паветра,
зляцеўшы з далоняў.
Прыгадваю сны.
Пацалункі жанчыны…
Усё як звычайна.
Ляціць у далеч рэха.
І цягнецца без палеглай
шыпшыны.
І чуецца ў лесе
вясёлы рэй смеху.
І зорка з нябесаў –
адзіная ў свеце! –
глядзіць на пагоркі,
на пожні і хаты…
(А недзе віруюць вайна,
ліхалецце,
Над дахамі – роспачы
коршак крылаты…).
На гэтым прамежку
сляпой адзіноты
няма ні спакою,
ні далі спагаднай:
адна толькі горыч,
праклён і турботы.
Але ж ёсць і нехта,
хто прагне зацята
не смерці, а МУЗЫКІ:
той, бессмяротнай,
што хлыне якраз
у аксамітавы вечар,
узняўшыся раптам
над вечнай самотай жыцця,
над усёй чалавечай цямрэчай.
Вандроўка ў мінулае
Дарога між сэрцам i болем,
між розумам i прыгажосцю
праходзціь пожняй i полем,
гукае i кліча чагосьці.
Куды? А ці ведаю, людцы!
Магчыма — у памяць дзяціства,
дзе ў зёлках, што хіляцца-гнуцца,
сваё вызнаваў я адзінства
з прыродай, з yciм чалавецтвам...
Дарога! Сцяжына ў былое,
што ў далеч не цягнецца, уецца
паміж дзьмухаўцоў з лебядою.
Фурманка тут едзе паволі.
I веска відаць недалёка:
знаёмае мне наваколле!
А недзе ў небе высока
лунае жыцця майго птушка.
Уздымаецца вышай i вышай,
нібыта агністая стужка —
i ветрык лагодны калыша
яе, быццам хвалі памкненняў.
Жыццё, хай, у нябыт адыходзціь,
але вось такое імкненне
ў маім успрыманні знаходзіць
заўжды паратунак, збавенне
ад роспачы i ад адчаю.
(A колішні жах i трызненне
цяпер я ўжо не спавядаю.)
Вось хата, дзе я нарадзіўся;
бяроза, клянок — перад ёю.
Калі я ў чым i адбыўся —
адбыўся пад зоркаю тою.
Нягучнае мілае шчасце
за памяццю, у даляглядзе.
I зараз на тым я папасе,
хоць розум i сэрца ў разладдзі.






















