main image

Творчая сустрэча з пісьменнікам-земляком Уладзімірам Ліпскім

Добрыя госці – гэта заўсёды свята для гаспадароў. У цэнтральная раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з пісьменнікам-земляком Уладзімірам Ліпскім, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі, Заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, члэнам Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 

У час шчырай размовы чытачы даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка-земляка. Пісьменнік рассказаў пра свае творы, якія знаёмяць з гістарычнай спадчынай Беларусі, вучаць любіць і шанаваць сваю краіну, бацькоў і сяброў. Разам з Уладзімірам Сцяпанавічам завітала у бібліятэку загадчык аддзела па сувязям з грамадскасцю Ірына Холіна, якая паведала гасцям бібліятэкі аб асобных выданнях і кніжных серыях выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”.